меню блізка

Навучальны курс для педагогаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава»

У працы семінара прынялі ўдзел настаўнікі-дэфектолагі, настаўнікі пачатковых класаў, настаўнікі-прадметнікі, якія працуюць у класах інтэграванага навучання і выхавання. Удзельнікі азнаёміліся з паняццямі "адукацыйнае асяроддзе", «адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе», «асяроддзевыя рэсурсы», вывучылі сучасныя падыходы да дыферэнцыяцыі зместу вучэбнага матэрыялу для розных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, атрымалі вопыт практычнай работы па адаптацыі і мадыфікацыі навучальнага матэрыялу для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця школьнага ўзросту.

У завяршэнні курса педагогі атрымалі практычны раздатак, які можна выкарыстоўваць працэсе навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Падчас семінара педагогі атрымалі падрабязныя адказы на пытанні, якія ўзнікаюць..

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа№3 г. Дзятлава» з'яўляецца апорнай па арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў раёне, таму плануецца прадоўжыць супрацоўніцтва і правесці яшчэ шэраг актуальных семінараў..

таксама Вольга Юр'еўна праінфармавала ўдзельнікаў семінара аб дзейнасці Інстытута інклюзіўны адукацыі БГПУ, Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра інклюзіўны адукацыі; прадставіла навучальныя курсы, якія будуць цікавыя педагогам і бацькам.

пакінуць каментар

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаныя * *