Навык яснага гаварэння неабходна развіваць спецыялістам, праца якіх непасрэдна звязана з людзьмі, якія адчуваюць цяжкасці ва ўспрыманні і разуменні вуснага маўлення.
Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ўстаноў адукацыі (спецыяльных школ (школ-інтэрнатаў), цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі), спецыялісты ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання (дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), работнікі культуры, сферы абслугоўвання.
У ходзе навучальнага курса Вы:
- атрымаеце ўяўленне аб ясным маўленні;
- даведаецеся асноўныя правілы яснай мовы і прымяніце іх на практыцы;
- створыце фрагмент аўдыё на яснай мове;
- праверыце сваё аўдыё на даступнасць з прадстаўнікамі мэтавай аўдыторыі;
- атрымаеце зваротную сувязь ад трэнераў.
У рамках навучальнага курса будуць разгледжаны і прапрацаваны наступныя пытанні:
- Гісторыя з'яўлення яснай мовы.
- Што такое ясная мова?
- Міжнароднае і беларускае заканадаўства аб яснай мове.
- Асноўныя правілы яснай мовы.
- Практыкум па прымяненні правіл яснай мовы.
- Фасілітацыя "Асноўныя прыкметы яснага гаварэння".
- Асноўныя правілы вуснай яснай мовы.
- Індывідуальны практыкум па стварэнні аўдыё на яснай мове.
- Праверка аўдыё з прадстаўнікамі мэтавай аўдыторыі.
- Рэдакцыя аўдыё на яснай мове пасля праверкі на даступнасць.
- Аналіз работ удзельнікаў трэнерамі, адказы на пытанні.
Навучальны курс праводзяць:
Грышан Таццяна Вадзімаўна, педагог, спецыяліст па сацыяльнай рабоце, сертыфікаваны спецыяліст па яснай мове;
Кавалёва Вераніка Іванаўна, педагог, філолаг, спецыяліст па сацыяльнай рабоце, сертыфікаваны спецыяліст па яснай мове.
тэрміны навучання: 19.09.2023.
Працягласць навучальнага курсу: 8 вучэбныя гадзіны.
рэжым заняткаў: 10:00 - 16:45.
Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў: 19.09.2023 у 9:30.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Ф.Скарыны, 13 (навучальны корпус № 7 БДПУ).
Кошт навучання складае 100,00 рублёў. Аплата ўдзелу ў навучальным курсе ажыццяўляецца да пачатку навучання.
Камандзіровачныя выдаткі - за кошт камандзіруючага боку.
Па заканчэнні навучання выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага ўзору, які можна атрымаць уцэнтры дадатковай адукацыі «Альтэрнатыва» ІПКіП БДПУ па адрасе: г. Мінск, вул. савецкая, 18 (кабінет № 128 навучальнага корпуса № 1 БДПУ).
Для ўдзелу ў навучальным курсе неабходна прайсці онлайн-рэгістрацыю. Рэгістрацыя ўдзельнікаў навучальнага курсу ажыццяўляецца па спасылцы: HTTPS://goo.gl/forms/Zlk31vW9eNQY6frY2.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 17 311-23-46, +375 17 311-23-45, па электроннай пошце: rrcio@bspu.by або на сайтах: HTTPS://iio.bspu.by/, HTTPS://rc.bspu.by/.